пятница, 20 февраля 2026 г.

Дзень роднай мовы

21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. На працягу ўсяго тыдня вучні прымалі ўдзел у розных актыўнасцях, якія былі прысвечаны гэтаму святу.
Выстава "Бабулін куфэрак" змясціла работы вучняў усёй паралелі.
Як знаўцы народнай мудрасці, нашы дзеці актыўна знаёміліся з фразеалагізмамі пры дапамозе лэпбука.
Калаж “Мова на дзіцячых далонях” — сімвал таго, што беларуская мова жыве ў нашых сэрцах і ў нашых штодзённых словах. У пошуках "самых лепшых" дзеці заглянулі ў слоўнікі, а потым загадвалі свае словы сябрам з іншых класаў.
У пятніцу бацькі гімназістаў разам з вучнямі старэйшых класаў і настаўнікамі далучыліся да рэспубліканскай акцыі па напісанні агульнай дыктоўкі. Класны кіраўнік выказвае падзяку матулям Апанасовіча Сямёна (Ірыне Іванаўне) і Ашкелойца Дзмітрыя (Алесе Мікалаеўне) за актыўны ўдзел у гэтым знакавым мерапрыемстве.