Сённяшні ўрок пазакласнага чытання быў прысвечаны захапляльнай тэме "У дзівосным свеце мастацтва". Многія вучні з задавальненнем спрабавалі сябе ў новых формах мастацкай творчасці.
Падчас урока і на перапынку дзеці мелі магчымасць пачуць гучанне розных музыкальных і самаробных інструментаў.
Кожны вучань склаў сваю мелодыю да верша і прапанаваў непаўторнае выкананне твора. На ўрок дзеці прынеслі яшчэ і ручнікі, якія радавалі вока беларускім арнаментам.Такі ўрок ставіць перад намі задачу развіваць эстэтычны густ і ўменне заўважаць навакольную прыгажосць. Мастацтва — гэта той мост, які аб'ядноўвае людзей.
І сярод нас ёсць таленты, здольныя стварыць нешта непаўторнае.
Класны кіраўнік выказвае падзяку дзецям і іх бацькам за сумленную падрыхтоўку да ўрока пазакласнага чытання.

