Сёння наш клас прыняў ўдзел у інтэрактыўна-гульнёвай праграме "І запалілася Калядная зорка", якую праводзіць Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей. Мерапрыемства было напоўнена святочным настроем і радасцю. Дзеці адправіліся ў казачнае падарожжа, дзе сустрэлі незвычайных герояў: Каляду, Гаспадыню, Мядзведзя і Анёла.
Гаспадыня частавала дзяцей смачнай хатняй выпечкай і распавядала пра старадаўнія традыцыі. Каляда запрашаў да ўдзелу ў вясёлых гульнях і танцах.
Анёл яшчэ раз нагадаў пра значэнне Калядаў, пра тое, як важна верыць у цуды і дзяліцца радасцю з іншымі. Завяршэннем праграмы стала запальванне Каляднай зоркі, якая заззяла яшчэ ярчэй.


