суббота, 13 декабря 2025 г.

У гасцях у Батлейкі

У суботу вучні 4-х класаў гімназіі наведалі спектакль у дзіцячым лялечным тэатры "Смаргонская батлейка" ЦТДІМ. Для іх было паказана тэатральнае прадстаўленне «У пошуках шчасця», якое выклікала шмат усмешак і захаплення.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць школьнікам дакрануцца да культурнай спадчыны Беларусі і адчуць сябе часткай вялікай традыцыі.
Класны кіраўнік выказвае падзяку:
Арловічу Мікалаю, 
Ткачэнку Арцёму, 
Храпіцкаму Ягору
за актыўны ўдзел у суботнім мерапрыемстве.