понедельник, 29 декабря 2025 г.

Пазакласнае чытанне

26 студзеня (января) адбудзецца ўрок пазакласнага чытання па тэме
"У дзівосным свеце мастацтва".
Да ўрока неабходна:
1)падрыхтаваць выразнае чытанне верша М.Танка "Казка пра музыку" (с.159)

2)прыдумаць (падабраць) мелодыю да верша З.Бядулі "Дудачка" (с. 157) і праспяваць на памяць (пажадана з выкарыстаннем самаробных або дзіцячых музычных інструментаў: бубен, флейта, губны гармонік, дудачка, гліняная свістулька, драўляныя лыжкі, банка з крупамі, званочкі і г.д.). Пры жаданні можна аб'яднацца ў пары. За дапамогай і музычнымі інструментамі можна звярнуцца да настаўніка музыкі.
1 варыянт - вучыць на памяць і спявае першыя 8 двухрадкоўяў (Апошнія словы:
Заіграў я граечку,
Траля-траляляечку.)

2 варыянт - вучыць на памяць і спявае апошнія 8 двухрадкоўяў (Першыя словы:
Заіграў я граечку,
Траля-траляляечку.)

3) прачытаць верш А.Дзеружынскага "Наш беларускі ручнік" (с. 158) + зрабіць малюнак ручніка (можна выразаць з паперы, размаляваць раскраску каляровымі алоўкамі, акварэльнымі фарбамі або пластылінам, можна зрабіць аплікацыю ці выцінанку, зрабіць бахраму з нітак і г.д.). Вашы вырабы будуць размешчаны на класным стэндзе як выстава вучнёўскіх работ.