16 сакавіка (марта) адбудзецца пазакласнае чытанне на тэму
"Мы ўсе старацца будзем дзеля карысці людзям".
Да ўрока неабходна:
1) падрыхтаваць выразнае чытанне верша А.Бадака "Воўк і навука" (с. 263);
2) намаляваць дыяфільм да казкі І.Шуцько "Труцень і пчолкі"(с. 275)
Інструкцыя: разбіць сюжэт на часткі (5-6), намаляваць сцэны ў рамках-кадрах , пранумараваць і акуратна падпісаць кожную сцэну словамі з тэксту (1 сказ, які падыходзіць).
У выніку павінен атрымацца вельмі кароткі пераказ. На ўроку вучні будуць яго зачытваць.
3) запоўніць 1 слайд прэзентацыі і падрыхтаваць паведамленне "Наш вядомы зямляк"
Вучні павінны будуць коратка (3-5 сказаў) пазнаёміць аднакласнікаў з дасягненнямі аднаго чалавека на беларускай мове (прозвішча, чым вядомы, яго дасягненні, узнагароды, якую карысць прынёс Беларусі).
