Собраться вместе - это начало, держаться вместе - это прогресс, работать вместе - это успех.(Генри Форд)

пятница, 20 сентября 2024 г.

Пазакласнае чытанне

9 кастрычніка адбудзецца ўрок пазакласнага чытання па тэме "Увосень і верабей багаты".
Неабходна:
1) Прачытаць некалькі апавяданняў і вершаў з хрэстаматыі на с. 39-56. Знайсці і выпісаць у сшытак па беларускай літаратуры 4-6 вобразных выразаў, якія адносяцца да апісання восені ці восеньскіх з'яў, умець іх тлумачыць. Прынесці хрэстаматыю і сшытак на ўрок.
Напрыклад: падкралася восень - значыць наступіла нечакана.
загарэўся пад стрэхамі клён - на клёне з'явіліся чырвоныя лісты, вецер свішча так, як звер і г.д.
2) Вывучыць на памяць верш В.Жуковіча "Адляцелі жураўлі" (с. 42)
3)Навучыцца ВЕЛЬМІ ВЫРАЗНА чытаць апавяданне Р.Ігнаценкі "Баравікі ў хусцінках" (с. 45). Добра ведаць яго змест, быць гатовымі адказаць на пытанні (галоўныя героі, тэма, асноўная думка, падзеі, значэнне слоў).