5 сакавіка (марта) адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме
"Добрыя і дрэнныя ўчынкі".
Да ўрока неабходна:
1) самастойна чытаць творы па дадзенай тэме ў хрэстаматыі;
2) прыняць удзел у інсцэніроўцы аднаго з прапанаваных твораў
(1 ролю на выбар):
Каб размеркаваць ролі, трэба дамаўляцца. Кожны будзе вучыць свае словы, але неабходна парэпетыраваць за нейкі час перад урокам. Пажадана прадумаць вобраз (дэталі касцюма) і рэквізіт. Для размеркавання роляў неабходна запісацца ў ТАБЛІЦУ.
3) навучыцца выразна чытаць вершы У.Карызны "Чыстая градка" (с.67), С. Панізніка "Чарадзейныя словы" (с. 76), П.Пранузы "На градцы" (с. 77).
Ведаць пераклад або значэнне кожнага слова, правільна вымаўляць іх (націск і асаблівыя беларускія гукі), умець адказваць на пытанні па змесце, тлумачыць, чаму вучыць верш, якая яго галоўная думка.