Дарагія дзеці!
Акрамя ўрокаў літаратурнага чытання у нас будуць праходзіць урокі пазакласнага чытання. Да ix вы будзеце рыхтаваць творы самастойна (не з падручніка, а з іншых крыніц, у асноўным, з хрэстаматыі, каторую купілі вашы бацькі для 2 класа).
Тэма нашага першага пазакласнага чытання, якое адбудзецца
24 кастрычніка, «Восеньскія гісторыі».
Да ўрока неабходна:
1) навучыцца ВЫРАЗНА і БЕЗ ПАМЫЛАК чытаць казку К.Каліны "Верасень"
2) знайсці і вывучыць НА ПАМЯЦЬ невялікі верш пра восень на беларускай мове (дастаткова 8 радкоў);
3) ведаць ПРЫКАЗКУ пра восень на беларускай мове, умець яе тлумачыць;
4) з дапамогай бацькоў стварыць 2 слайды агульнай прэзентацыі ТУТ: на адным размясціць тэкст верша, які вывучыце на памяць, а на другім прыказку пра восень на беларускай мове.
Звяртаю вашу ўвагу на цудоўны беларускамоўны часопіс для дзяцей "Вясёлка", на старонках якога вы лёгка можаце знайсці невялікія і зразумелыя дзецям творы, каб падрыхтавацца да ўрокаў пазакласнага чытання. "Вясёлку" можна выпісаць - у такім разе ў вас будзе асабістая бібліятэка твораў на розную тэматыку, а можна звярнуцца на афіцыйны сайт часопіса або зайсці ў бібліятэку.