пятница, 14 февраля 2025 г.

Пазакласнае чытанне

5 сакавіка (марта) адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме
"Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш".
Да ўрока неабходна:
1) умець пераказваць апавяданне М.Даніленкі "Самыя дарагія падарункі" (с. 194)(дазваляецца выпісаць да 10 апорных слоў);
2) навучыцца выразна чытаць верш У.Дубоўкі "Пра дзеда і ўнука" (с. 196);
3) уважліва прачытаць апавяданне А.Васілевіч "Мая гаспадарка" (с. 189) і быць гатовымі да віктарыны па яго змесце.